Асноўныя спецыяльнасці факультэта вядуць свае вытокі з пачатку адкрыцця 10 снежня 1920 г. Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. У сілу вывучанасці тарфяных запасаў Беларусі першапачаткова спецыяльнасці звязваліся з прадметам распрацоўкі і адпаведна называліся: «торфаздабыванне», «тарфяная справа», «глыбокае свідраванне». Адным з першых выкладчыкаў быў П. З. Грабоўскі.
Адсутнасць матэрыяльных сродкаў і недахоп спецыялістаў для выкладчыцкай работы на кафедрах прывяла да закрыцця ВНУ. ЦВК ССРБ 1 ліпеня 1922 г. прыняла рашэнне аб рэарганізацыі Палітэхнікума ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.
Неабходнасць стварэння ўласнай паліўна-энергетычнай базы для індустрыялізацыі краіны прывяла да развіцця нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі інжынераў у Беларусі. Ужо ў 1926 г. былі праведзены даследаванні тарфянога фонду рэспублікі, па выніках якіх было прынята рашэнне аб стварэнні электрастанцый на торфе. У 1929 г. у дакладной запісцы Савета народнай гаспадаркі Беларусі для камісіі В. П. Затонскага ўказвалася на тое, што «БССР, не з'яўляючыся асабліва выяўленым горным раёнам, усё ж мае шмат карысных для народнай гаспадаркі выкапняў, якія пры большай актывізацыі даследчай працы могуць быць з вялікім поспехам скарыстаны для прамысловай перапрацоўкі».
У сувязі з гэтым у 1931 г. быў адчынены тарфяны інстытут у Менску на базе балотнай станцыі, але яго праца ўскладнялася з-за адсутнасці памяшканняў. Дарагое абсталяванне пылілася на складах. Востра паўстала пытанне аб неабходнасці стварэння матэрыяльнай базы для ВНУ рэспубліканскага маштабу, якая аб'яднала б у сабе шэраг невялікіх інстытутаў. У сваёй аўтабіяграфіі будучы дацэнт БПІ, намеснік Міністра мясцовай паліўнай прамысловасці БССР (1952-53 гг.), намеснік старшыні Дзяржплана БССР (1954-61 гг.) Б. Д. Парэмскі пісаў, што “ў 1928 г. паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на тарфяное аддзяленне, якое ў 1932 г. было пераведзена ў БПІ» [Парэмскі Барыс Дзмітрыевіч // НАРБ. - Фонд 210. - Оп. 4. – Д. 1108. – Л. 4]. У 1935 г. ён скончыў БПІ са званнем "горны інжынер па эксплуатацыі тарфяных радовішчаў".
1 ліпеня 1933 г. СНК ССРБ прыняў пастанову «Аб арганізацыі Політэхнічнага інстытута». Мінскі тарфяны інстытут разам з Горацкім водна-меліярацыйным увайшоў у склад зноў арганізаванага БПІ ў якасці торфамеліярацыйнага факультэта, які рыхтуе інжынераў па распрацоўцы тарфяных радовішчаў. У склад торфамеліярацыйнага аддзялення ўваходзілі кафедры «тэхналогія вытворчасці паліўнага торфу» (Н. І Аксючыц з 16 ліпеня 1945 г.), «тарфяныя машыны» (І. Г. Блох адноўлены з 1 жніўня 1945 г.) і «гідратэхнікі». У склад гідрамеліярацыйнага аддзялення ўваходзілі кафедры: «гідрамеліярацыі» (С. П. Міхайлаў), «інжынерных і гідратэхнічных збудаванняў» (С. В. Градзоўскі), «гідраўлікі» (І. М. Ліфшыц, з 1946 г. – Я. Т. . Кавалёў) і «геадэзіі» (М. В. Дарашэвіч). У 1944—1945 гг. дзейнічаў торфамеліярацыйны факультэт, у склад якога ўваходзілі гідратэхнічнае і торфамеханічнае аддзяленні. Але ўжо восенню 1945 г. у дакументах гэтыя аддзяленні абазначаліся як самастойныя факультэты, якія ўзначальваюцца адным дэканам. У 1947 г., па ініцыятыве дырэктара БПІ М. В. Дарашэвіча вылучыўся як самастойны гідратэхнічны факультэт, у складзе якога было торфамеханічнае аддзяленне.
|
Дэкан 1933-1938 г.г.
Першым дэканам торфамеліярацыйнага факультэта стаў Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч ., які нарадзіўся ў 1900 г. у Оршы. З 1909 да 1916 гг. ён вучыўся ў Аршанскім рэальным вучылішчы. Увосень 1916 г. паступіў у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, але ў 1917 г. змушаны быў яго пакінуць у сувязі з матэрыяльнай незабяспечанасцю. У 1922—1926 гг. студэнт Горацкага інстытута інжынерна-землеўпарадкавальнага аддзялення, у 1926-1927 гг. – студэнт гідрамеліярацыйнага аддзялення, які скончыў з кваліфікацыяй інжынер-геадэзіст. З 1929 г. працаваў у Мінскім дзяржаўным палітэхнікуме ў якасці загадчыка тарфянога аддзялення (асноўны яго арганізатар) і штатнага выкладчыка геадэзіі. З 1930 г. пасля рэарганізацыі Палітэхнікума, загадчык вучэбнай часткі Мінскага тарфянога тэхнікума і выкладчыкам геадэзіі і тарфяных пошукаў.
З 1931 г. намеснік дырэктара Беларускага тарфянога інстытута і загадчык кафедры геадэзіі і торфамеліярацыйных пошукаў . З 1933 г. пры зліцці інстытутаў Мінска ў адзіны Політэхнічны інстытут прызначаны дэканам торфамеліярацыйнага факультэта і загадчыкам кафедры геадэзіі і торфамеліярацыйных пошукаў. У 1938 г. па ўласным жаданні вызвалены ад пасады дэкана факультэта. З 1947 па 1959 гг. дырэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ). З 1959 да 1968 гг. міністр вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР [Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч // Архіў БНТУ. – Оп. 9. – Д. 54. – Л. 154].
|
XVII з'езд ВКП(б) і XV з'езд КП(б)Б адзначылі ў сваіх пастановах, што Беларусь павінна ажыццявіць свой паліўны баланс на базе мясцовага рэсурсу ― торфу. На скліканай па ініцыятыве прэзідэнта АН БССР П. А. Горына красавіцкай сесіі ў 1934 г., Беларусь была названа «Тарфяным Данбасам». Цікавы той факт, што ўжо ў 1937 г. намячаюцца змены ў дактрыне падрыхтоўкі адмыслоўцаў па здабычы торфу. У аб'яве аб наборы на 1937/38 навучальны год нараўне з гідратэхнікамі і меліяратарамі з'яўляецца кваліфікацыя «Горнага інжынера па торфу».
З 1938 г. па 1941 г., а пасля вайны да 1948 г. торфамеліярацыйны факультэт узначальваў дац ент Кавалёў Я.Ц. . У 1944—1945 гг. дэканам згадваўся С. П. Міхайлаў, на змену якому зноў прыйшоў Я. Т. Кавалёў. Па дадзеных намесніка дэкана тарфянога факультэта А. Кіма пасля вайны з 1944 г. па 1949 г. падрыхтоўка інжынераў для тарфяной прамысловасці вялася на гідратэхнічным факультэце БПІ.
Дэкан 1938-1941 г.г.; 1945-1948 г.г.
Кавалёў Якаў Цімафеевічнарадзіўся 21 кастрычніка 1901 г. у в. Боркі Дабранскай воласці Краснінскага павета Смаленскай губерні. Да 1913 г. вучыўся ў сельскай школе. З 1913 да 1918 гг. – вучыўся ў Краснінскай вышэйшай пачатковай вучэльні. 1920-1925 гг. - служба ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1921 г. скончыў Казанскую вышэйшую ваенную школу. У 1924 г. скончыў 2-ю Маскоўскую ваенна-інжынерную школу. У 1926 г. паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (Горкі). У 1932 г. скончыў водна-меліярацыйны інстытут, арганізаваны на базе гідрамеліярацыйнага факультэта Горацкай акадэміі атрымаў кваліфікацыю "Інжынер-гідратэхнік". У 1932-1936 гг. – аспірант Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі (Масква). Пасля заканчэння аспірантуры абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук. З чэрвеня 1936 г. дацэнт кафедры гідраўлікі, намеснік дэкана, а з 1938 г. – дэкан торфамеліярацыйнага факультэта БПІ. У маі 1939 г. атрымаў званне дацэнта па кафедры «Гідратэхнічныя збудаванні». З 24 чэрвеня 1941 г. па 18 кастрычніка 1945 г. служба ў войску (капітан). 30 кастрычніка 1945 г. залічаны загадчыкам кафедры гідраўлікі і дэканам гідратэхнічнага і торфамеханічнага факультэтаў. Прыступіў да працы з 1 снежня 1945 г. З 27 жніўня 1946 г. загадчык кафедры гідраўлікі. 22 верасня 1948 г. пасля неаднаразовых просьбаў быў вызвалены ад пасады дэкана. 3 ліпеня 1967 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры «Гідраўліка». 4 ліпеня 1969 г. вызвалены ад пасады дацэнта, у сувязі з выхадам на пенсію. З 24 чэрвеня 1941 г. па 18 кастрычніка 1945 г. служба ў войску (капітан). 30 кастрычніка 1945 г. залічаны загадчыкам кафедры гідраўлікі і дэканам гідратэхнічнага і торфамеханічнага факультэтаў. Прыступіў да працы з 1 снежня 1945 г. З 27 жніўня 1946 г. загадчык кафедры гідраўлікі. 22 верасня 1948 г. пасля неаднаразовых просьбаў быў вызвалены ад пасады дэкана. 3 ліпеня 1967 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры «Гідраўліка». 4 ліпеня 1969 г. вызвалены ад пасады дацэнта, у сувязі з выхадам на пенсію. З 24 чэрвеня 1941 г. па 18 кастрычніка 1945 г. служба ў войску (капітан). 30 кастрычніка 1945 г. залічаны загадчыкам кафедры гідраўлікі і дэканам гідратэхнічнага і торфамеханічнага факультэтаў. Прыступіў да працы з 1 снежня 1945 г. З 27 жніўня 1946 г. загадчык кафедры гідраўлікі. 22 верасня 1948 г. пасля неаднаразовых просьбаў быў вызвалены ад пасады дэкана. 3 ліпеня 1967 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры «Гідраўліка». 4 ліпеня 1969 г. вызвалены ад пасады дацэнта, у сувязі з выхадам на пенсію. пасля неаднаразовых просьбаў быў вызвалены ад пасады дэкана. 3 ліпеня 1967 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры «Гідраўліка». 4 ліпеня 1969 г. вызвалены ад пасады дацэнта, у сувязі з выхадам на пенсію. пасля неаднаразовых просьбаў быў вызвалены ад пасады дэкана. 3 ліпеня 1967 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры «Гідраўліка». 4 ліпеня 1969 г. вызвалены ад пасады дацэнта, у сувязі з выхадам на пенсію.
За торфамеліярацыйным факультэтам замацоўваліся агульнаінстытуцкія кафедры: ваенна-фізкультурная (палкоўнік І. В. Жыганаў, з 16 кастрычніка 1945 г. – начальнік ваеннай кафедры маёр І. Т. Махнеў) і начартальнай геаметрыі і графікі (в.а. загадчыкам кафедры К. І. .Шынкароў). З лістапада 1945 г. да торфамеханічнага і гідратэхнічнага факультэтаў былі прымацаваны кафедры: ваеннай падрыхтоўкі, электратэхнікі і марксізму-ленінізму (в.а. кіраўніка Л. М. Кугельман).
|
Дэкан 1944-1945 г.г.
Міхайлаў Сава Паўлавічнарадзіўся 14 студзеня 1898 г. у в. Цімошкі Самахвалавіцкага сельсавета Мінскага раёна. У 1920 г. скончыў рабфак пры Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце і паступіў у гэты ж інстытут. У 1922 г. пераведзены на інжынерны факультэт Цімяразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Масква), якую скончыў у 1924 г. У 1920-1925 г. – гідратэхнік Мінскай доследнай балотнай станцыі. Вучонае званне дацэнта атрымаў у 1932 г., кандыдата тэхнічных навук - у 1935 г. З 1930 г. па 1933 г. загадчык кафедры меліярацыі і гідратэхнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і водна-меліярацыйнага інстытута (Горкі). З 1930 г. загадчык вучэбнай часткі Мінскага гідратэхнікума, а пазней Палітэхнікума. З 1933 па 1937 гг. загадчык гідратэхнічнага аддзялення, а з 1938 па 1940 гг. начальнік навукова-даследчага сектара і аспірантуры БПІ. З 15 снежня 1944 г. загадчык кафедры гідратэхнічнай меліярацыі торфамеліярацыйнага факультэта БПІ. З 28 красавіка 1945 г. – дэкан торфамеліярацыйнага факультэта БПІ. З 1949 да 1950 гг. – скончыў універсітэт марксізму-ленінізму (Мінск). З лютага 1955 да ліпеня 1959 гг. - намеснік дэкана, а з ліпеня 1959 па студзень 1963 гг. – дэкан гідратэхнічнага факультэта. З 1 верасня 1965 г. выйшаў на пенсію, але да 1970 г. вазіў на вытворчую практыку студэнтаў тарфянога факультэта.
|
12 сакавіка 1949 г. Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР прыняло рашэнне аб выдзяленні са складу гідратэхнічнага факультэта тарфянога ў складзе наступных спецыяльнасцей: «1. распрацоўка тарфяных радовішчаў; 2. тарфяныя машыны» [2, л. 87]. На падставе гэтага рашэння дэканам гідратэхнічнага факультэта (створаны 28 жніўня 1947 г.) быў прызначаны А. Ф. Анішчанка, а тарфянога – П. П. Петухоў.
Дэкан 1949-1953 г.г.
Петухоў Павел Пятровічнарадзіўся ў 1903 г. у сям'і сялян вёскі Слабодка Калужскай губерні Казельскага павета. У 1915 г. скончыў сельскую школу. У 1928 г. быў адкамандзіраваны на вучобу ва Уладзімірскі рабфак, які скончыў у 1932 г. і паступіў у Маскоўскі тарфяны інстытут. У 1937-39 гг. галоўны механік Лявонцьеўскага прадпрыемства. У 1939 г. быў адкліканы Маскоўскім тарфяным інстытутам у аспірантуру. У маі 1943 г. Савет Маскоўскага тарфянога інстытута прысудзіў ступень кандыдата тэхнічных навук. Са снежня 1947 г. дацэнт кафедры "Вытворчасць тарфянога паліва" БПІ. З верасня 1948 г. па май 1949 г. працаваў в.а. загадчыкам кафедры "Вытворчасць тарфянога паліва". У 1947-48 гг. П. П. Петухоў чытаў лекцыі і вёў практычныя заняткі па курсе «Разведка тарфяных радовішчаў». Затым вядзе курсы "Гідраторф", "Помпы і супраціў матэрыялаў". З лютага 1949 г. па 1953 г. – дэкан тарфянога факультэта [Петухоў Павел Пятровіч // НАРБ. - Фонд 210. - Оп. 4. – Д. 135. – Л. 23].
Однако на этом реорганизационные процессы не прекратились. 24 марта 1949 г. было принято решение о переводе гидромелиоративного факультета из БПИ в Горецкую сельскохозяйственную академию. Но 12 августа 1949 г. внесли изменения: «2. сохранить в БПИ подготовку специалистов по механизации гидромелиоративных работ с контингентом ежегодного приема 25 человек. Студентов 2-го курса специальности «механизация гидромелиоративных работ» оставить в БПИ; 3. студентов 2-го курса БПИ по специальности «Гидромелиорация» перевести с 1 марта 1949 г. в Белорусскую сельскохозяйственную академию» [Постановления СМБССР и приказы Министерства высшего образования / НАРБ. – Фонд 210. – Оп. 3. – Д. 97. – Л. 313].
|
Декан 1953-1954 г.г.
Горанский Георгий Константинович( нарадзіўся 26.12.1912 г. у Казані, Татарстан – памёр 8.11.1999 г.), член-карэспандэнт АН БССР (1969 г.). Доктар тэхнічных навук (1968 г.), прафесар (1969 г.). Скончыўшы школу сямігодку ў 1928 г. працаваў чорнарабочым на Балотнай станцыі, мулярам і ліцейшчыкам. 1932-1933 г. скончыў рабфак будаўнічага інстытута. 1933-1938 гг. студэнт механічнага факультэта БПІ. Да 15 сакавіка 1939 г. галоўны механік Шчоткавай фабрыкі. Да 9 верасня 1939 г. асістэнт кафедры "Тэхналогія машынабудавання" БПІ. 9 верасня 1939 г. – лістапад 1940 гг. - удзельнічаў у баях за Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінскай вайне. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў на ранейшай пасадзе ў БПІ. 28 чэрвеня 1941 - 4 верасня 1945 гг. – у Чырвонай Арміі (начальнік штаба палка). З верасня 1945 г. старшы выкладчык, в.а. загадчыка кафедры і дэкан механічнага факультэта. З чэрвеня 1946 г. - вызвалены дэкан механічнага факультэта. У сакавіку 1948 г. абараніў дысертацыю ў БПІ. У 1953—1954 гг. дэкан тарфянога факультэта. У 1954—1955 гг. намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Арганізатар і першы дырэктар Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі (1957-62 гг.) і Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (1965-70 гг.), у 1963-65 гг. намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. У 1970-82 гг. у Цэнтральным навукова-даследчым тэхналагічным інстытуце, з 1985 г. у Беларускім НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі, з 1993 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Арганізатар і першы дырэктар Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі (1957-62 гг.) і Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (1965-70 гг.), у 1963-65 гг. намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. У 1970-82 гг. у Цэнтральным навукова-даследчым тэхналагічным інстытуце, з 1985 г. у Беларускім НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі, з 1993 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Арганізатар і першы дырэктар Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі (1957-62 гг.) і Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (1965-70 гг.), у 1963-65 гг. намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. У 1970-82 гг. у Цэнтральным навукова-даследчым тэхналагічным інстытуце, з 1985 г. у Беларускім НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі, з 1993 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі.
|
Дэкан 1954-1959 г.г.
Аляхновіч Нікіфар Васільевічнарадзіўся ў 1910 г. у в. Слабада Хлапеніцкага сельсавета Мінскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1929 г. Казіміраўскай школы паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1936 г. па 1939 г. М. В. Аляхновіч – аспірант БПІ. У верасні 1939 г. М. В. Аляхновіч прызываецца ў шэрагі Савецкай Арміі. Ужо будучы ў войску паспяхова абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук. Са снежня 1941 г. па лістапад 1943 г. – удзельнік Горацка-Барысаўскага падполля. З лістапада 1943 г. па ліпень 1944 г. - начальнік разведкі партызанскай спецгрупы "Артур". У 1944—1948 гг. працаваў дырэктарам і старшым навуковым супрацоўнікам НДС Механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР. З верасня 1948 г. працаваў у БПІ. У 1954—1959 гг. - дэкан тарфянога факультэта, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэарэтычнай механікі і тэорыі механізмаў і машын. З 1959 да 1974 гг.
У 1954 г. выпускаючая кафедра была падзелена на дзве профілюючыя кафедры: «Тарфяныя машыны» (загадчык праф. Ф. А. Апейкі) і «Распрацоўка тарфяных радовішчаў» (загадчык Я. А. Аксёнаў).
|
Дэкан 1959-1964 г.г.
Піменаў Міхаіл Аляксеевічнарадзіўся 29 верасня 1912 г. у сяле Успенскім г. Нагінскі Маскоўскай вобласці. Пасля заканчэння 7-гадовай школы ў г. Нагінску паступіў у 1928 г. у школу фабрычна-завадской адукацыі. У 1930-1931 гг. ткацкі падмайстар. У 1931 г. пасля падрыхтоўчых курсаў паступіў на эксплуатацыйнае аддзяленне Маскоўскага тарфянога інстытута, якое скончыў у 1937 г. атрымаў кваліфікацыю "горны інжынер". Да 1951 г. працаваў на прадпрыемствах Ленінградскай вобласці. У 1955—1957 гг. на пасадзе дацэнта БПІ, у 1958-1959 гг. – намеснік дэкана тарфянога факультэта. З 1957 г. дацэнт, а з 1958 г. - кандыдат тэхнічных навук. 1959-1964 гг. – дэкан тарфянога факультэта. З 1964 да 1965 гг. выкладчык Гаванскага ўніверсітэта (Куба). У 1965—1968 гг. дацэнт і старшы навуковы супрацоўнік НДС БПІ. З 13 снежня 1968 г. па 15 траўня 1974 г. загадчык кафедры "Тэхналогія тарфяной вытворчасці". У апошнія гады чытаў курсы "Гідратэхніка", "Падрыхтоўка тарфяных радовішчаў" і "Ахова прыроды". 5 ліпеня 1979 г. вызвалены ад пасады па ўласным жаданні ў сувязі з выхадам на пенсію [Піменаў Міхаіл Аляксеевіч // Архіў БНТУ. – Оп. 47. – Л. 82].
|
Дэкан 1964 г.г.
Аўчыннікаў Сцяпан Сямёнавічнарадзіўся 2 кастрычніка 1924 г. у в. Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1941 г. скончыў 10 класаў Бешанковіцкай сярэдняй школы. З чэрвеня 1941 г. курсант Ваенна-марскога медыцынскага вучылішча (Кранштат). У баях двойчы паранены. З верасня 1946 па 1951 гг. вучыўся на тарфяным факультэце БПІ. 1951-1954 гг. – аспірант па кафедры “Тарфяныя машыны”. З верасня 1952 г. асістэнт, старшы выкладчык, а з чэрвеня 1955 г. дацэнт кафедры "Тарфяныя машыны". З 1 кастрычніка 1954 г. – кандыдат тэхнічных навук, у ліпені 1959 г. атрымаў вучонае званне дацэнта. З чэрвеня 1955 г. - намеснік дэкана. 16 кастрычніка 1964 г. вызвалены ад выканання абавязкаў дэкана. З 1 кастрычніка 1970 г. па 1 студзеня 1976 г. – намеснік дэкана тарфянога факультэта. З 16 мая 1974 г. па 10 мая 1977 г. – загадчык кафедры "Тэхналогія тарфяной вытворчасці".
|
Дэкан 1964-1965 г.г.
Кіслаў Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 29 красавіка 1932 г. у г. Беластоку (Польшча). У 1939 г. пайшоў вучыцца ў школу. У 1949 г. М. В. Кіслоў паступае на тарфяны факультэт БПІ і ў 1954 г. з адзнакай заканчвае яго. 1954-1970 гг. - асістэнт, старшы выкладчык і дацэнт кафедры "Тарфяныя машыны". У 1970—1987 гг. – загадчык кафедры «Тарфяныя машыны». Намеснік дэкана тарфянога (1959-1960 гг.) і завочнага (1966-1968 гг.) факультэтаў, дэкан тарфянога (1964-1965 гг.) і аўтатрактарнага (1986-1987 гг.) факультэтаў. У 1987–1990 гг. - дырэктар Інстытута торфу АН БССР. Кандыдат тэхнічных навук (1964 г.), дацэнт (1966 г.), доктар тэхнічных навук (1983 г.), прафесар (1984 г.).
З мэтай прывядзення ў адпаведнасць зместу вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай работы, якая праводзіцца на факультэце, з профілем падрыхтоўкі інжынерных кадраў загадам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 17 мая 1973 г. тарфяны факультэт быў перайменаваны ў горна-механічны. У склад факультэта ўвайшлі наступныя кафедры: "Тэхналогія тарфяной вытворчасці" (загадчык С. С. Аўчыннікаў), "Тэорыя механізмаў і машын" (Н. В. Аляхновіч), "Тарфяныя машыны" (Н. В. Кіслоў) і "Дэталі машын" » (А. В. Кузьмін).
|
Дэкан 1965-1976 г.г.
Кузьмін Артур Васільевіч нарадзіўся 29 сакавіка 1929 г. у Менску. 1948-1953 гг. – студэнт тарфянога факультэта БПІ (інжынер-механік). 1 верасня 1953 г. залічаны асістэнтам кафедры дэталі машын. У 1957 г. пераведзены на пасаду старшага выкладчыка. У снежні 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1964 г. - в.а. дацэнта. Чытаў лекцыі па курсах "Дэталі машын", "Пад'ёмна-транспартныя машыны". У 1966 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта. 1 ліпеня 1968 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедры дэталі машын. З 23 верасня 1965 г. па 17 снежня 1976 гг. дэкан горна-механічнага факультэта. 5 красавіка 1979 г. вызвалены ад пасады загадчыка кафедры "Дэталі машын" і пераведзены на пасаду дацэнта. У 1987 г. пераведзены на пасаду прафесара. 21 красавіка 2009 г. звольнены па ўзгадненні бакоў.
|
Дэкан 1976-1986 г.г.
Рухля Іван Емяльянавічнарадзіўся ў 1939 г. у в. Краснае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1960 г. па накіраванні торфапрадпрыемства "Чысць" Міністэрства тарфяной прамысловасці БССР быў пераведзены на 2-і курс дзённага аддзялення БПІ. У 1965 г. скончыў тарфяны факультэт БПІ, атрымаўшы кваліфікацыю інжынера-механіка па спецыяльнасці «Тарфяныя машыны». З 1967 г. па 1970 г. – аспірант кафедры "Тарфяныя машыны". У чэрвені 1976 г. зацверджаны ў вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук, а ў 1978 г. – у вучоным званні дацэнта. У 1976 да 1986 гг. дэкан Горна-механічнага факультэта. З 1986 г. па 2009 г. з'яўляўся старшынём прафсаюзнага камітэта працаўнікоў БНТУ. У цяперашні час дацэнт кафедры "Горныя машыны". У 1986 г. Горна-механічны факультэт быў расфарміраваны і ўвайшоў у склад аўтатрактарнага факультэта і факультэта энергетычнага будаўніцтва.
|
У сакавіку 2002 г. напярэдадні рэарганізацыі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (БДПА) у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) са складу факультэта энергетычнага будаўніцтва і аўтатрактарнага факультэта вылучаецца як самастойны факультэт прыродных рэсурсаў і экалогіі (дэкан – Багатаў Барыс Аляксандравіч ).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2002 года нумар 165 Беларуская дзяржаўная акадэмія (БДПА) пераўтворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ).
Дэкан 2002-2005 г.г.
Багатаў Барыс Аляксандравіч нарадзіўся 1 красавіка 1938 г. у г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут у 1960 г. Кандыдат тэхнічны навук (1966 г.), дацэнт (1968 г.), доктар тэхнічных навук (1974 г.), прафесар (1974 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі брыкетавання Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тарфяной прамысловасці (1960-1964 гг.), старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі працэсаў і апаратаў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сінтэтычных валокнаў (1965-1969). політэхнічнага інстытута (1972-1977 гг.), загадчыкам кафедры горных работ БДПА (1977 г.). Дэкан факультэта прыродных рэсурсаў і экалогіі (2002-2005 гг.). Прэзідэнт Беларускай горнай акадэміі з 1996 г.
15 лютага 2005г. факультэт прыродных рэсурсаў і экалогіі быў пераўтвораны ў факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі.
|
Дэкан 2007-2019 г.г.
Цыбуленка Пётр Васільевіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1952 г. у г. Нароўля Гомельскай вобласці. Скончыў БПІ - выпускнік 1977 г. Горна-механічнага факультэта (інжынер-механік). Працаваў інжынерам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчай часткі БПІ. У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1988 г. старшы выкладчык, з 1989 г. - дацэнт кафедры "Горныя машыны", з 2002 г. - намеснік дэкана факультэта прыродных рэсурсаў і экалогіі БНТУ. З 2007 г. па 2019 – дэкан факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі
|

Дэкан з 2019 г. - па цяперашні час
Калагрыўка Андрэй Андрэевіч
|