Парадак аказання матэрыяльнай дапамогі вызначаецца Палажэннем аб Фондзе дапамогі Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Для атрымання матэрыяльнай дапамогі члену прафсаюза неабходна падаць заяву на матэрыяльную дапамогу з дадаткам пацвярджаючых дакументаў у прафбюро свайго структурнага падраздзялення. Ксеракопіі дакументаў на чарнавіках не прымаюцца. Дакументы, аформленыя з парушэннем устаноўленых патрабаванняў або на неадпаведным бланку, будуць разглядацца пасля ўстаранення парушэнняў.
Бланкі заяў :
Узор заявы на атрыманне матэрыяльнай дапамогі ад ЦК на аздараўленне ў санаторыях УП "Белпрафсаюзкурорт" (5% ад кошту пуцёўкі)