УП "Мінсктурыст" па праве можа лічыцца родапачынальнікам айчыннага турызму. У аб'яднанне ўваходзіць 8 камфартабельных гасцініц з рэстаранамі, 8 турысцка-аздараўленчых комплексаў, 24 бюро падарожжаў і экскурсій у найбольш буйных гарадах рэспублікі, уласнае аўтатранспартнае прадпрыемства, якое аснашчана сучаснымі аўтобусамі.
На турысцка-аздараўленчых комплексах УП "Мінсктурыст", якія маюць вялікі прыродны патэнцыял, створаны ўсе ўмовы для водных, пешых і веласіпедных паходаў, кароткіх і працяглых прагулак на свежым паветры ў любую пару года. Комплексы традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю як у сямейных пар, так і ў бацькоў з дзецьмі.
УП "Белпрафсаюзкурорт"
Сістэма санаторыяў УП "Белпрафсаюзкурорт" была заснавана амаль 60 гадоў таму назад у 1962 годзе. Галоўныя напрамкі работы: санаторна-курортнае лячэнне, лячэбна-прафілактычная і аздараўленчая дзейнасці. Здраўніцы размешчаны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што дае магчымасць ва ўсёй паўнаце выкарыстоўваць непаўторныя прыродныя фактары, такія як месцазнаходжанне санаторыяў, гаючыя гразі, мінеральныя воды. Большасць мінеральных вод набылі шырокае прызнанне, а частка з іх аналагічная мінеральным водам вядомых крыніц папулярных курортаў.
ПРАГРАМА санаторна-курортнага лячэння і аздараўленні працоўных на 2021-2025 гады
Санаторый-прафілакторый БНТУ "Палітэхнік"
Здраўніца размешчана на беразе Заслаўскага вадасховішча (Мінскае мора) за 10 км. ад горада Мінска (Мінскі р-н, Папярнянскі с/с, 89, раён в. Прымор'е).
Тэрыторыя санаторыя-прафілакторыя абгароджана па перыметры і складае 14,2 га на якой размешчаны: жылое корпус і сталовая, гасцёўня паркоўка, лыжа-ролерная траса працягласцю 1300 м, футбольнае поле, валейбольныя і баскетбольныя пляцоўкі, тэнісны корт, пляцоўка , пляцоўка для пляжнага валейбола, вулічныя трэнажоры, дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя комплексы, батуты, падстрэшкі рассейвальнага святла з ляжакамі для прыняцця сонечных ваннаў, альтанкі, крыты павільён на 150 кв.м.
У продажы маюццапуцёўкі на лячэнне,на аздараўленне,выхаднога дня (для аматараў рыбалкі, турызму, спорту, сямейнага адпачынку), арэнда спартыўных пляцовак і альтанак
Тэлефоны для даведак:
+375 (17) 292-80-92 (сектар па сацыяльнай рабоце БНТУ)
+375 (17) 542-03- 51
+375 (17) 542-03-50