Аб факультэце
Вядучы факультэт у галіне падрыхтоўкі спецыялістаў для ўсіх сфер народнай гаспадаркі, так ці інакш звязаных з аўтамабільным транспартам. Праектаванне і эксплуатацыя транспартных сродкаў, арганізацыя інфраструктуры, планаванне і ацэнка кошту і эканамічнай эфектыўнасці ў сферы аўтамабільнага транспарту - усё гэта мы.

Аўтатрактарны факультэт

Аўтатрактарны факультэт - адзін з прэстыжных і найбуйнейшых факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў для аўтатрактарнай прамысловасці і транспартнай галіны Рэспублікі Беларусь, навуковых работнікаў па многіх напрамках народнай гаспадаркі, выкладчыцкіх кадраў.

За 70 гадоў свайго існавання факультэт увесь час развіваецца. У першыя гады ён рыхтаваў інжынераў па чатырох спецыяльнасцях: аўтамабільным транспарце, аўтабудаванні, трактарабудаванні і механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Цяпер факультэт рыхтуе інжынераў і эканамістаў па 15 спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі і 8 - завочнай; навучаецца на факультэце больш за 2000 студэнтаў па дзённай, больш за 1800 – па завочнай формах атрымання адукацыі.

На АТФ працуе каля 300 супрацоўнікаў, педагагічны калектыў прадстаўляе амаль 170 чалавек. З іх заняткі вядуць больш за 20 дактароў навук, прафесараў і больш за 80 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Яны не толькі рыхтуюць спецыялістаў аўтатрактарнага профіля, але і вядуць навуковыя даследаванні, цесна звязаныя з патрэбамі далейшага тэхнічнага прагрэсу гэтай галіны.

На прамысловых, аўтатранспартных прадпрыемствах, у канструктарскіх бюро, навучальных установах не толькі Беларусі, але і Расіі, а таксама больш як у 60 іншых замежных краінах працуюць тысячы выпускнікоў аўтатрактарнага факультэта. Яны ствараюць новыя аўтамабілі, спецыяльныя машыны, абсталяванне, абслугоўваюць іх, кіруюць вытворчасцю, арганізуюць дарожны рух. І ўсюды паказваюць глыбокія веды сваёй справы, з'яўляюцца прыкладам у працы і паводзінах, навучаюць і выхоўваюць тэхнічныя кадры.

Дэканат
220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус № 8, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Час працы
8:15 – 17:30 (Пн-Чт); 8:15 - 16:15 (Пт); обед 13:00 - 14:00; Сб, Вс - выходной
Дэканат
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
255-75-81 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)
Па пытаннях атрымання даведак
Приемная дневного деканата 342-46-83, заочного деканата 278-22-74
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
255-75-81
Усе кантакты
Корпус на карце
17 красавіка 2026 18:38
Конференция первичной профсоюзной организации студентов прошла в БНТУ
На мероприятии подвели итоги 2025 года, переизбрали девять человек в состав профсоюзного комитета и троих – в состав ревизионной комиссии.
17 красавіка 2026 16:04
В БНТУ определили лучшую учебную группу. Кто оказался самой сплоченной командой?
Позади четыре насыщенных конкурсных дня, и сегодня настал тот самый кульминационный момент, ради которого боролись все участники.
16 красавіка 2026 21:59
«Чернобыль – от возрождения до устойчивого развития». Единый день информирования прошел в БНТУ
В университете прошел ряд встреч с работниками и студентами, главной темой стало преодоление последствий аварии на ЧАЭС и дальнейшее социально-экономическое развитие пострадавших регионов.
Навіны і падзеі
Навіны Times Навіны для СМІ
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на atf@bntu.by