Факультэт транспартных камунікацый - адзін са старэйшых факультэтаў БНТУ, які не стаіць на месцы і выпускае спецыялістаў, шырока запатрабаваных у транспартнай, будаўнічай і машынабудаўнічай галінах. За шэсць дзесяцігоддзяў існавання ў нашай краіне спецыяльнасці «Аўтамабільныя дарогі» Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў звыш васьмі тысяч спецыялістаў-дарожнікаў, у тым ліку — для іншых краін. Факультэт транспартных камунікацый у 2018 годзе адзначыў 20 гадоў з моманту апошняга перайменавання.
Сёння выпускнікі ФТК працуюць у дарожных, праектных, будаўнічых і эксплуатацыйных арганізацыях ва ўсіх абласцях рэспублікі. Яны будуюць і рэканструююць масты, дарогі, мінскі метрапалітэн, падземныя і наземныя пешаходныя пераходы, вуліцы гарадоў і іншых населеных пунктаў. Выпушчаныя факультэтам інжынеры выконваюць тэхнічнае суправаджэнне будаўнічых работ, а таксама самі ствараюць новую тэхніку на Мінскім заводзе колавых цягачоў, МТЗ, БелАЗе, Амкадоры. Добрая інжынерная падрыхтоўка студэнтаў БНТУ дазваляе ім у будучым паспяхова працаваць і на адказных пасадах - кіраўнікамі і галоўнымі інжынерамі розных прадпрыемстваў, выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікамі навукова-даследчых і праектных інстытутаў, Дзяржаўтаінспекцыі МУС, МНС. І, чым ганарыцца факультэт,
Выпускнікі могуць працаваць на інжынерных кіруючых пасадах у навуковых, праектна-пошукавых, будаўнічых арганізацыях розных Міністэрстваў і ведамстваў, ва ўпраўленнях капітальнага будаўніцтва абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых органаў, спецыялізаваных прадпрыемствах, якія выконваюць картографа-геадэзічныя работы, у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах краіны .