Незалежнае прадметнае тэсціраванне школьнікаў 5 – 10 класаў
Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў незалежным прадметным тэсціраванні школьнікаў 5-10 класаў па матэматыцы, фізіцы, рускай, беларускай і англійскай мовах.
Вынікі незалежнай дыягностыкі прадметных уменняў дапамогуць:
навучэнцам
- вызначыць, наколькі добра імі засвоены навучальны матэрыял;
- даведацца, якія тэмы трэба паўтарыць і замацаваць, каб атрымаць больш высокі бал па прадмеце;
- патрэніравацца ва ўжыванні прадметных ведаў і ўменняў;
- папрактыкавацца ў запаўненні спецыяльнага бланка тэсціравання;
настаўніку-прадметніку
- атрымаць альтэрнатыўную ацэнку ступені сфарміраванасці прадметных уменняў групы навучэнцаў (класа, паралелі);
- суаднесці розныя пункты гледжання на якасць прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў;
- выявіць найболей істотныя і ўтоеныя прабелы ў прадметных уменнях навучэнцаў;
- супаставіць вынікі вывучэння прадмета з адпаведнымі паказчыкамі сярэдняй узроставай групы, устанавіць рэйтынгавую пазіцыю вучня, школы;
- адсачыць дынаміку вынікаў прадметнай падрыхтоўкі асобнага навучэнца, групы навучэнцаў (класа, паралелі).
бацькам
- атрымаць рэальную ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі па прадмеце навучэнца;
- суаднесці розныя пункты гледжання на якасць прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў;
- прадаставіць вучню магчымасць патрэніравацца ва прымяненні ведаў і ўменняў па прадмеце;
- вызначыць, на вывучэнне якіх тэм трэба звярнуць асаблівую ўвагу;
- супаставіць вынікі вывучэння прадмета навучэнцам з адпаведнымі паказчыкамі сярэдняй узроставай групы, устанавіць персанальную рэйтынгавую пазіцыю вучня сярод тых, хто прыняў удзел у тэсціраванні.
Таксама прапануем правядзенне індывідуальна-групавой экспрэс-дыягностыкі прадметных уменняў навучэнцаў на базе БНТУ, якая прадугледжвае:
- дыягностыку асноўных прадметных уменняў па вучэбным прадмеце з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы ў канкрэтны перыяд часу (на аснове тэставай методыкі індывідуальна або ў групе з 12 чалавек);
- камп'ютарную апрацоўку і аналіз атрыманых вынікаў;
- незалежную прафесійную ацэнку якасці прадметнай падрыхтоўкі і вызначэнне асноўных недахопаў, цяжкасцей у засваенні навучэнцамі вучэбнай інфармацыі ў сістэме масавага навучання;
- індывідуальную кансультацыю спецыяліста па пабудове аптымальнай траекторыі карэкцыі адукацыйных вынікаў навучэнца.
Кошт індывідуальна-групавой экспрэс-дыягностыкі прадметных уменняў навучэнцаў па адным прадмеце складае 6 беларускіх рублёў.
Даведацца больш падрабязна
Дэма-версія дыягнастычных матэрыялаў
Запрашаем да супрацоўніцтва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Адрас: Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус № 3
Тэлефон: ( +37517) 331 73 32
Адрас электроннай пошты : iifoimo_om@bntu.by