Запрашаем на прафарыентацыйнае тэсціраванне!
Мэта прафарыентацыйнага тэсціравання – вывучэнне інтарэсаў, схільнасцей, здольнасцей, прафесійных пераваг, матываў выбару прафесіі, індывідуальна – псіхалагічных асаблівасцей на розных узроставых этапах для прафесійнага самавызначэння.
Прафарыентацыйнае тэсціраванне праводзіцца для навучэнцаў 5-7, 8-11 класаў з мэтай ранняй прафарыентацыйнай псіхадыягностыкі з прымяненнем сучасных псіхадыягнастычных методык. Псіхадыягнастычнае тэсціраванне накіравана на вывучэнне асобаснага патэнцыялу навучэнцаў, на аказанне дапамогі ў вызначэнні падыходнага профілю навучання, для вызначэння пераліку прафесій, якія больш за ўсё падыдуць з улікам інтарэсаў, здольнасцей і асобасных асаблівасцей, для вызначэння варыянтаў дадатковага развіцця і ўсвядомленага прафесійнага выбару.
Індывідуальнае прафарыентацыйнае тэсціраванне з'яўляецца неад'емнай часткай індывідуальнага прафарыентацыйнага кансультавання.
Дыстанцыйнае прафарыентацыйнае тэсціраванне праходзіць у online рэжыме, з дапамогай тэхнічнай прылады, якая мае доступ у інтэрнэт. Вынікам тэсціравання з'яўляецца інфармацыя аб вывучаемых асаблівасцях асобы навучэнцаў, а таксама рэкамендуемых прафесіях, згодна з індывідуальна-псіхалагічнымі якасцямі і прафесійнымі схільнасцямі асобы.
Паслуга платная , даступны кошт .
Запрашаем наведаць індывідуальныя прафарыентацыйныя кансультацыі!
Мэта прафарыентацыйнага кансультавання – аказанне дапамогі навучэнцам старэйшых класаў у прафесійным самавызначэнні, выбары прафесіі, прафесійнай адаптацыі, з улікам індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей, здольнасцей асобы, у адпаведнасці з патрабаваннямі прафесіі і падбор найбольш аптымальных напрамкаў далейшага прафесійнага развіцця.
Працягласць кансультацыі - ад 1.5 гадзіны
Паслуга платная , даступны кошт .
Кансультацыя праводзіцца па папярэднім запісе.
Звярнуўшыся да прафкансультантаў за дапамогай у выбары прафесіі, Вы павялічыце свае шанцы на паспяховы пошук свайго ўнікальнага месца ў прафесійным свеце!
Выбар прафесіі - адно з найважнейшых рашэнняў, якое чалавек прымае ў жыцці, паколькі кожны з нас хоча, каб выбраная прафесія адпавядала і нашым інтарэсам, і жаданням, і годна аплачвалася. Важнай умовай правільнага выбару прафесіі з'яўляецца ўлік уласных здольнасцей і магчымасцей, інтарэсаў, прафесійных схільнасцей. Прыходзьце да нас на кансультацыю, калі жадаеце атрымаць адказы на хвалюючыя Вас пытанні:
Дадатковую інфармацыю аб паслугах і кошце вы можаце знайсці па ніжэйпрыведзеным тэлефоне або адрасе:
Наш адрас: 220013, г.Мінск, пр . Незалежнасці, 65, корп. №3 БНТУ, каб 304.
Тэлефон: +375 17 29 2- 83- 16