Філіял БНТУ "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі" (Філіял БНТУ "ІПКіПК")

Філіял БНТУ "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі" (Філіял БНТУ "ІПКіПК") быў створаны як «Міжгаліновы інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў па новых напрамках развіцця тэхнікі і тэхналогіі пры Беларускім політэхнічным інстытуце» 31 сакавіка 1987 гады на падставе сумеснага загада Мінвуза БССР, Мінсельгасмаша СССР, Мінаўтапрама СССР і Акадэміі навук БССР. З 1989 года ІПК і ПК працуе ва ўмовах самафінансавання і самаакупнасці. У 2001 – 2004 г.г. інстытут знаходзіўся ў прамым падпарадкаванні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2004г. ІПКіПК уключаны ў структуру БНТУ ў якасці адасобленага структурнага падраздзялення (загад Міністэрства адукацыі №129 ад 10.02.2004, загад БНТУ №30-П ад 03.05.2004). У 2013 годзе ІПКіПК набывае статус філіяла БНТУ (загад БНТУ ад 06.11.2013 № 1484 "Аб перайменаванні некаторых адасобленых структурных падраздзяленняў БНТУ").

Першым рэктарам (дырэктарам) Інстытута на працягу больш за 20 гадоў быў доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Круглік Генадзь Сяргеевіч. З 29 мая 2008 года Інстытут узначальваў доктар тэхнічных навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Рэут Алег Паўлавіч. З 15 кастрычніка 2021 года дырэктарам інстытута з'яўляецца Канапацкі Дзяніс Аляксандравіч .

Мэтай дзейнасці Інстытута з'яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (у тым ліку студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ), прафесійнай падрыхтоўкі па прафесіях рабочых (служачых), навучальных курсаў, а таксама правядзенне фундаментальных і прыкладных. навукова-даследчых работ у рамках дзяржаўных праграм і гаспадарчых дагавораў з прадпрыемствамі і арганізацыямі рэспублікі. Права на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці рэгламентуецца ліцэнзіяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №02100/381.

Поўны пералік спецыяльнасцей перападрыхтоўкі Інстытута знаходзіцца ва ўкладцы Адукацыйныя праграмы .

24 мая 2023 20:00
Семинар «Структура финансовой грамотности человека и механизм формирования финансовой компетентности личности»
Сегодня, 24 мая, студенты БНТУ приняли участие в семинаре «Структура финансовой грамотности человека и механизм формирования финансовой компетентности личности». Мероприятие включало в себя лекцию, интерактивную игру, а также дискуссию по теме семинара.
22 мая 2023 17:01
Первые выпускники совместной программы повышения квалификации
В г. Ташкенте 18–19 мая прошел завершающий этап первой совместной белорусско-узбекской образовательной программы повышения квалификации «Инновационные технологии в образовании».
10 лютага 2023 11:09
Первая белорусско-узбекская СОП в области дополнительного образования взрослых
В четверг состоялось открытие первой белорусско-узбекской совместной образовательной программы повышения квалификации между БУМИПТК и филиалом БНТУ «Институт повышения квалификации и переподготовки кадров по новым направлениям развития техники, технологии и экономики».
12 мая 2022 13:00
Студентке БНТУ нужна ваша помощь!
Каждый из нас может помочь Алине посильным участием.
15 лістапада 2021 20:25
В целях повышения грамотности молодежи в вопросах иммунизации в БНТУ стартовал проект «Вакцина для жизни»
В понедельник, 15 ноября, состоялся семинар-совещание по реализации профилактического проекта для обучающихся БНТУ «Вакцина для жизни».
Навіны і падзеі Навіны Times Навіны для СМІ
Кіраўніцтва
220107 г. Минск, Партизанский проспект 77, учебный корпус №10/220107 Minsk, Partizansky avenue 77, educational building No. 10
Час працы
8:15 – 17:30
Кіраўніцтва
Кантакты
Гарачая лінія
+37517 258-00-53
Па пытаннях атрымання даведак
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Гарачая лінія
Раскажыце нам аб тым, з якой праблемай Вы сутыкнуліся? Мы абавязкова паведамім рэктарату аб існуючай праблеме.
Мы зможам паведаміць Вам аб рашэнні дадзенай праблемы, калі вы прадставіцеся і пакінеце свой нумар тэлефона ці E-mail. Ананімнасць гарантуем!
Ліст будзе адпраўлены на help@bntu.by