2020 год у Рэспубліцы Беларусь азнаменаваны знакавай падзеяй - 100-годдзем з дня стварэння Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі ( ЛКСМБ ). 24 верасня 1920 года I Усебеларускім з'ездам камсамола быў створаны Камуністычны саюз моладзі Беларусі (КСМБ).
Педагог і пісьменнік В.А.Сухамлінскі казаў: «Ад таго, як ставіцца чалавек у гады дзяцінства да гераічнага подзвігу сваіх бацькоў і дзядоў, залежыць яго маральнае аблічча».
Менавіта таму на парадку дня Савета ліцэістаў тэма мужнасці, самаахвярнасці ў імя ідэі, стваральных здзяйсненняў моладзі, азнаямлення з гісторыяй камсамола.
20 кастрычніка 2020 года ў Бібліятэцы № 15 імя Цёткі актыў ліцэя прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ЛКСМБ.
Дзеці даведаліся, што на працягу дзесяцігоддзяў існавання савецкага камсамола яго склад усё больш пашыраўся, ахапіўшы амаль цалкам насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Таму тэма камсамола і тэма маладосці амаль супадаюць, шмат у чым суадносяцца з гістарычным мінулым былога Савецкага Саюза.
Юлія Юр'еўна Гвоздзева, загадчыца чытальнай залы, расказала пра асноўныя этапы станаўлення і развіцця дзейнасці беларускай камсамольскай арганізацыі: перыяд зараджэння і першыя дзесяцігоддзі яе існавання, уклад камсамола ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, у пасляваеннае будаўніцтва, фестывальным і будатрадаўскім рухах. Прэзентацыя з фатаграфіямі і плакатамі, дакументамі тых гадоў дапаўнялі паведамленне.
Правапераемнікам Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі сёння з'яўляецца грамадская арганізацыя "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ( БРСМ ).
Ангеліна Саўк, намеснік сакратара пярвічнай арганізацыі "БРСМ" з правамі РК БНТУ, пазнаёміла ліцэістаў з 5 напрамкамі дзейнасці гэтай арганізацыі - валанцёрскім рухам, грамадзянска-патрыятычным, спартыўна-масавым, студэнцкай праваахоўнай дзейнасцю (маладзёжныя атрады аховы правапарадку), другаснай занятасцю і арганізацыя круглагадовай занятасці моладзі), культурна-дасугавай дзейнасцю.
Наступная сустрэча актыву пярвічнай арганізацыі БРСМ БНТУ з навучэнцамі 10 класаў адбудзецца ў ліцэі 12 лістапада 2020 года.
З Днём нараджэння, актыўная, перадавая юнацкасць!