ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні алімпіяды па матэматыцы ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце
Алімпіяда па матэматыцы ў БНТУ ў 2024 годзе праводзіцца на базе кафедры "Вышэйшая матэматыка" факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі на падставе загада рэктара БНТУ аб правядзенні алімпіяды па матэматыцы.
Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем алімпіяды ажыццяўляе загадчык кафедры "Вышэйшая матэматыка".
Мэта правядзення алімпіяды: актывізацыя творчых здольнасцей, стымуляванне актыўнасці студэнтаў у вывучэнні матэматыкі, стварэнне студэнцкай каманды для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па матэматыцы, абмен вопытам па методыцы выкладання матэматыкі, выяўленне студэнтаў, здольных займацца навукова-даследчай дзейнасцю.
Падрабязна