6 чэрвеня замежныя студэнты БНТУ наведалі міжнародную спецыялізаваную выставу "БЕЛАГРА-2025", якая праходзіла ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Гэтае штогадовае мерапрыемства лічыцца галоўнай аграрнай вітрынай краіны і збірае вытворцаў сельгастэхнікі, аграпрамысловых кампаній і фермераў з Беларусі і замежжа.
Для замежных студэнтаў удзел стаў сапраўдным адкрыццём: яны не толькі ўбачылі сучасныя трактары, камбайны і аўтаматызаваныя цяпліцы, але і атрымалі магчымасць паразмаўляць з прадстаўнікамі галіны, задаць пытанні і пакаштаваць прадукцыю беларускіх фермераў.
35-я спецыялізаваная выстава традыцыйна сабрала не толькі беларускіх аграрыяў, але і замежных экспертаў. Свае дасягненні прэзентавалі 545 кампаній з 14 краін, у тым ліку Германіі, Італіі, Кітая, Ірана, Турцыі, В'етнама, Палестыны, Пакістана і іншых.
Спадзяемся, што такія мерапрыемствы будуць садзейнічаць міжкультурнаму абмену і ўмацаванню цікавасці да навукова-тэхнічнага развіцця сельскай гаспадаркі.