9 студзеня студэнты ФМС і слухачы ПА здзейснілі экскурсію ў галоўную кніжную скарбніцу краіны — Нацыянальную бібліятэку.
Студэнты наведалі чытальныя залы, музей кнігі і розныя выставы. Асаблівае ўражанне на ўсіх зрабіла музычная зала з магчымасцю сыграць на фартэпіяна і паслухаць вінілавыя пласцінкі.
Пасля наведвання музея кнігі студэнты пакінулі свой водгук у кнізе гасцей, а таксама зрабілі мноства прыгожых фатаграфій на памяць.


