Універсітэт

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт - лідар інжынернай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь!

Гісторыя БНТУ пачалася ў 1920 годзе, калі быў утвораны Беларускі політэхнічны інстытут. Універсітэт выпусціў больш за 200 тыс.спецыялістаў і па праве з'яўляецца адной з самых буйных і найстарэйшых ВНУ Беларусі. Сёння гэта адзіная ВНУ краіны, якая мае статус нацыянальнай.

З поўнай упэўненасцю можна сказаць, што большасць беларускай прадукцыі — жылыя комплексы, масты, дарогі, электрастанцыі, метро, аўтамабілі — будуецца і вырабляецца з удзелам выпускнікоў БНТУ.

Сёння БНТУ — гэта сапраўдны студэнцкі горад унутры сталіцы, дзе штодня больш за 30 тысяч студэнтаў атрымліваюць адукацыю, якая ахоплівае амаль усе магчымыя тэхнічныя напрамкі. Адукацыйны працэс у БНТУ функцыянуе ў рамках мадэлі "Універсітэт 3.0", якая ўяўляе цесную сувязь адукацыі, навукі і інавацыйнага прадпрымальніцтва.

Геаграфія міжнароднага супрацоўніцтва ўключае больш за 30 краін свету — Расія, Кітай, Германія, Іспанія, Італія, Польшча, Перу, Англія, Літва, Латвія і інш.у БНТУ функцыянуе першы ў свеце Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы.

БНТУ – гэта:

17 факультэтаў 7 інстытутаў 28 навукова-даследчых лабараторый
Навукова-тэхналагічны парк 20 інавацыйных прадпрыемстваў 18 інтэрнатаў
Санаторый-прафілакторый Стартап-школа FABLAB
34 пункты харчавання 36 спартыўных збудаванняў 12 культурных цэнтраў

Наш універсітэт мае развітую спартыўную базу, а нашы студэнты-спартсмены ўваходзяць у склад нацыянальных і зборных каманд краіны, прымаюць удзел і займаюць прызавыя месцы на Алімпійскіх гульнях і Сусветных універсіядах!

Захоўваем традыцыі, жывем сучаснасцю, творым будучыню!

    Універсітэт