Для вуснага прыёму зваротаў з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 16:00, а таксама кругласутачнага прыёму SMS-паведамленняў, арганізавана гарачая лінія: +375 (44) 721-31-29 (запасны варыянт: +375 17 292-86- 02).
Звярнуцца можна і па электроннай пошце help@bntu.by ці праз месэнджэр Telegram , якія функцыянуюць кругласутачна.
З дапамогай гарачай лініі вы можаце паведаміць пра любую няспраўнасць у кампусе, праблему, з якой вы сутыкнуліся ў адукацыйным працэсе, перавышэнні / не выкананні паўнамоцтваў супрацоўнікаў БНТУ і г.д.
Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні інфраструктуры універсітэта - вы таксама можаце ўнесці свае прапановы з дапамогай гарачай лініі.