Адрас: вул. Я. Коласа, 18
Колькасць пасадачных месцаў: 300
Пра нас
«Банкетныя залы сталовай №2 цэнтра харчавання БНТУ» - дзве ўтульныя залы для правядзення вясельных урачыстасцяў, сямейных святаў, карпаратываў і дзелавых мерапрыемстваў. Тут прыемна адцягнуцца ад мітусні і бесклапотна адпачыць у кампаніі блізкіх людзей, смачнай хатняй кухні, высокага ўзроўню абслугоўвання і ветлівага персанала.
Банкетнае абслугоўванне
Да паслуг гасцей дзве прасторныя залы: белая , здольная змясціць да 60 персон, камінная – да 70 чалавек. На ўтульных пляцоўках магчыма правядзенне свята любога фармату, няхай гэта будзе: вяселле, сямейны юбілей, дзелавы карпаратыў, вясёлае выпускное, дзіцячае свята. Дадаткова тут можна арандаваць залы для дзелавых абедаў, семінараў, перамоваў, канферэнцый і прэзентацый.
Прыязны персанал рады прапанаваць сваю дапамогу ў дызайнерскім афармленні залы, падборцы неабходнага рэквізіту, а таксама распрацоўцы шоу-праграмы.
Меню
Дасведчаныя кухары прапануюць стравы беларускай і еўрапейскай кухняў. Зыходзячы з пераваг кліентаў, тут складуць індывідуальнае і разнастайнае меню. Сярод папулярных прапаноў - сакавітыя стэйкі, адборны шашлык, запечаная рыба, філе птушкі запечанае ў розным выкананні і г.д. Асноўныя пазіцыі выгадна дапоўняць вітамінныя салаты, сытны асарці, халодныя і гарачыя закускі.
Тут паклапоцяцца аб незвычайным упрыгожванні стала, якаснай сервіроўцы посуду і абавязкова здзівяць арыгінальнай падачай кожнай стравы.
Перавагі
«Банкетныя залы сталовай №2 цэнтра харчавання БНТУ» ствараюць па-сапраўднаму добрую, хатнюю і душэўную атмасферу, дзе кожнае свята становіцца запамінальнай і незабыўнай падзеяй.
Тэлефоны для даведак: начальнік цэнтра харчавання - 357 70 64
намеснік цэнтра харчавання - 292 83 76
загадчыца вытворчасці сталовай №2 – 293 95-62