Факультэт утвораны ў 1958 годзе шляхам раздзялення механічнага факультэта на механіка-тэхналагічны і машынабудаўнічы. У склад МТФ на момант яго ўтварэння ўваходзілі 2 кафедры: "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці" і "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам".
У развіццё і станаўленне нашага факультэта вялікі ўклад унеслі дэканы А.М.Дзмітровіч (1958-1964), В.С.Пашчанка (1964-1976), Б.В.Бабушкін (1976-1985), В.М.Каралёў (1985) -2003), Н.І.Іваніцкі (2003-2013). Дасягненні факультэта непарыўна звязаны з імёнамі вядомых вучоных, арганізатараў вышэйшай тэхнічнай адукацыі, акадэмікаў В.П.Севярдэнкі, А.В.Рамана, А.В.Сцепаненкі, П.А.Віцязя, прафесараў В.І.Бяляева, А.І. Бельскага, Л.С.Ляховіча, Дз.Н.Худакормава і інш.
Сёння ў склад МТФ уваходзіць 6 кафедр і 9 філіялаў: у ФТІ НАНБ, на філіяле ЗАТ "Атлант" - Баранавіцкім станказаводзе, на Гомельскім ліцейным заводзе "Цэнтраліт", ААТ "БелНДІЛліт", ААТ "МАЗ", 2 філіяла на МТЗ, на ААТ "БМЗ", на ААТ "Белколермет". На факультэце працуюць 6 навукова-даследчых лабараторый і Інавацыйна-вытворчы цэнтр медыцынскага абсталявання і вырабаў. На базе вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра "Металіт", які ўваходзіў у склад факультэта, створаны Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік". Навучальна-выхаваўчы працэс ажыццяўляюць больш за 90 вопытных навукова-педагагічных работнікаў, сярод якіх член-карэспандэнт НАНБ, 16 дактароў навук, прафесараў, каля 50 кандыдатаў навук, дацэнтаў.
1963 г. - адкрыты набор студэнтаў па спецыяльнасці "Металазнаўства, абсталяванне і тэхналогія тэрмічнай апрацоўкі металаў".
1963 г. - арганізавана кафедра «Тэхніка бяспекі і супрацьпажарная тэхніка» (цяпер кафедра «Ахова працы»).
1969 г. - арганізавана выпускаючая кафедра "Ліцейная вытворчасць чорных і каляровых металаў" (з 1993 г. "Металургія ліцейных сплаваў").
1976 г. - арганізавана выпускаючая кафедра "Парашковая металургія" (цяпер кафедра "Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў").
1990 г.- адкрыты набор па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні».
2000 г. - арганізавана выпускаючая кафедра "Металургічныя тэхналогіі".
2017 г. - арганізавана выпускаючая кафедра "Металургія чорных і каляровых сплаваў" шляхам аб'яднання кафедр "Металургічныя тэхналогіі" і "Металургія ліцейных сплаваў".
2020 г. - у рамках спецыяльнасці "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", адкрыта спецыялізацыя «Адытыўныя тэхналогіі ў ліцейнай вытворчасці».