У 2004 годзе з адзнакай скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне ліцейнай вытворчасці. У 2015 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
Сем гадоў з'яўляўся членам прыёмнай камісіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Галіна навуковых інтарэсаў: 3D-тэхналогіі, сістэмы аўтаматызаванага праектавання, адытыўныя тэхналогіі, інжынерны аналіз, інжынерная і камп'ютарная графіка, начартальная геаметрыя.
З'яўляецца аўтарам (суаўтарам) больш за 60 навуковых і вучэбна-метадычных работ.