Вялікія і складаныя задачы па аднаўленні эканомікі Беларусі ў 20-е гады XX стагоддзі патрабавалі падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для ўсіх галін народнай гаспадаркі.
У сувязі з гэтым 10 снежня 1920 г. Мінскае політэхнічнае вучылішча тыпу «тэхнікум» было пераўтворана ў вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову " Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут" (БДПІ)
для падрыхтоўкі інжынераў з вышэйшай адукацыяй па галоўных напрамках вытворчай дзейнасці дзяржавы.
Набор студэнтаў ажыццяўлялі пяць факультэтаў:
Першым дырэктарам (рэктарам) быў прызначаны Н.К.Ярашэвіч . Выкладчыцкі склад налічваў каля 50 чалавек. У першым навучальным годзе ў інстытуце навучаліся 305 студэнтаў і 119 слухачоў падрыхтоўчага аддзялення.
У далейшым, пасля шэрагу рэарганізацый 1 ліпеня 1933 г. Саўнаркам Беларусі прымае рашэнне аб аднаўленні політэхнічнага інстытута, у якім у верасні 1933 г. працавалі 120 выкладчыкаў і 20 кафедр. У інстытуце навучаліся 1200 студэнтаў.
У пачатку 40-х гадоў XX у. БПІ стаў адной з вядучых тэхнічных ВНУ Савецкага Саюза. На 32 кафедрах чатырох факультэтаў вялася падрыхтоўка інжынераў па сямі спецыяльнасцях. Колькасць выкладчыкаў павялічылася да 180, у тым ліку 19 прафесараў і 71 дацэнта. За 1933—1941 гг. было падрыхтавана каля 2000 інжынераў.
Вялікая Айчынная вайна перапыніла працу БПІ. Яна аднавілася ў 1945 г., калі заняткі пачалі 375 студэнтаў. У 1949 г. колькасць студэнтаў вырасла да 1500 чалавек, на 37 кафедрах працавалі больш за 160 выкладчыкаў.
1991 г. — Беларускі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут пераўтвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 17.04.1991 г. № 149).
1997 г. - Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі прадстаўлены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі РБ (Пастанова Савета Міністраў РБ ад 17.01.1997 г. № 6).
2002 г. — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія пераўтворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (указ Прэзідэнта РБ № 165 ад 01.04.2002 г.).
2005 г. — Рашэнне аб наданні Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту статусу базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па вышэйшай тэхнічнай адукацыі (Рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 25.11.2005 г.).
З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў: