Замежным адасобленым падраздзяленнем Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з'яўляецца сумесны з Ташкенцкім дзяржаўным транспартным універсітэтам (Рэспубліка Узбекістан, г. Ташкент) сумесны факультэт БНТУ-ТДТУ, які пачаў работу ў 2019 годзе.
Юрыдычнай асновай стварэння сумеснага факультэта стаў шэраг дагавораў міжнароднага характару, у прыватнасці Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Пасля перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірамонавіча Мірзіёева, у выкананне даручэнняў Савета міністраў і Прэм'ер-міністра Беларусі С.М. Румаса і ў рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў ("Дарожная карта") па развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан ад 2 лістапада 2018 года, у мэтах развіцця міжнароднага міжвузаўскага супрацоўніцтва і рэалізацыі дамоўленасцей паміж Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Карпенка і Міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан І.У. Маджыдавым, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт актыўна працуе над павышэннем прывабнасці адукацыйных паслуг і экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Работа БНТУ накіравана на далейшае развіццё адукацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу ўніверсітэта, яго канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку адукацыйных паслуг, забеспячэнне эфектыўнага пераходу нацыянальнай эканомікі на інавацыйны шлях развіцця, а таксама на забеспячэнне выканання паказчыкаў экспарту адукацыйных паслуг.