Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў IX Адкрытай алімпіядзе навучэнцаў «Крок да інавацый».
Мэты мерапрыемства: выяўленне і развіццё ў навучэнцаў творчых здольнасцей і цікавасці да навуковай (навукова-даследчай) дзейнасці, прапаганда навуковых ведаў, садзейнічанне прафесійнай арыентацыі.
Алімпіяда праводзіцца па напрамках:
Мерапрыемства пройдзе ў два этапы : адборачны і заключны. У першым прымуць удзел навучэнцы 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы папярэдняга перад выпускным года навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Гэты этап арганізуецца ў завочнай форме ў маі 2023 года . Зарэгістравацца можна па спасылцы .
Заключны этап алімпіяды пройдзе ў вочнай форме на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў верасні 2023 года . У ім прымуць удзел навучэнцы 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Пераможцы Алімпіяды пры паступленні ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт атрымаюць рэкамендацыі і льготы (у адпаведнасці з дзеючымі правіламі прыёму ў ВНУ Рэспублікі Беларусь).
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў Палажэнні аб Алімпіядзе.